Га-Нука

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Юдэйская традыцыя
Назва сьвята Га-Нука
Час сьвяткаваньня 25 кісьлева — 2 або 3 тэвета
Абрадавае значэньне Перамога над грэкамі; асьвячэньне ахвярніка і храма; цуд са збаночкам алея; замена прапушчанага сьвята Сукот
Chanukah Grossman.jpg

Га́-нука, Ха-нука (на іўрыце: חֲנֻכָּה — асьвячэньне, абнаўленьне; па-арамэйску: חנכתא; па-старажытнагрэцку: τὰ ἐνκαίνια) — жыдоўскае сьвята, якое пачынаецца 25 кісьлева і працягваецца, у залежнасьці ад працягласьці месяца, восем дзён да 2 або 3 тэвета.

Сьвяты было ўсталяванае ў II стагодзьдзі да н. э. у напамін пра ачышчэньне Храма[1], асьвячэньне ахвярніка[2] і аднаўленьне храмавай службы Макавеямі, якое пасьледавала за разгромам і выгнаньнем з Храмавай гары грэка-сырыйскіх войскаў і іхніх жыдоўскіх хаўрусьнікаў у 165 року да н. э.

За тры гады да таго, у той самы дзень 25-га кісьлева, Антыёх IV Япіфан апаганіў сьвятыню Ізраіля.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва сьвята паходзіць, верагодна, ад выразу «ганукат га-мізбэах» (асьвячэньне ахвярніка), якое адбылося адразу па вызваленьні Храма Макавеямі і ягонага ачышчэньня ад бажышчаў. Паводле іншага тлумачэньня, חנוכה=חנו כ"ה, азначае «адпачнулі [ад ворагаў] 25 [кісьлева]».

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ 2Мак, 1:18
  2. ^ 1Мак, 4:59

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Га-Нукасховішча мультымэдыйных матэрыялаў