Герб Жыткавічаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Жыткавічаў

Герб Жыткавічаў — геральдычны сымбаль Жыткавічаў. Гэта чырвоны «гішпанскі» шчыт, які перасякае срэбны хвалісты пояс, над ім срэбная эмблема «Сестрынец»: срэбная страла з раздвоеным тронкам, перасечаная крыжом.

Сучасныя Жыткавічы ўпамінаюцца ў гістарычных крыніцах яшчэ ў якасьці вёскі былога Слуцкага княства. Першымі вядомымі ўладальнікамі гэтай вёскі былі Кучукі або Сестрынцэвічы, якія карысталіся гербам «Siestrzeniec». Ён і быў абраны ў якасьці знака гістарычнага мінулага Жыткавічаў. Хвалісты срэбны пояс сымбалізуе раку Прыпяць, якой прыналежыць выключная роля як у гісторыі, так і ў сёньняшнім жыцьці і саміх Жыткавічаў, і ўсяго Жыткавіцкага раёну.

28 верасьня 2011 году на аснове гербу заснаваны сьцяг Жыткавічаў.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]