Гравітацыйны каляпс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мадэль мэханізму гравітацыйнага каляпсу

Гравітацыйны каляпс — катастрафічна хуткі сьціск масіўных целаў пад дзеяньнем гравітацыйных сілаў. Гравітацыйным каляпсам можа заканчвацца эвалюцыя зорак з масай звыш трох сонечных мас. Пасьля вычарпаньня ў такіх зорках матэрыялу для тэрмаядзерных рэакцый яны губляюць сваю мэханічную ўстойлівасьць і пачынаюць з вялікай хуткасьцю сьціскацца да цэнтру. Калі павялічваючыся ўнутраны ціск спыняе гравітацыйны сьціск, то цэнтральная вобласьць зоркі становіцца звышшчыльнай нэўтроннай зоркай, што можа суправаджацца скідам абалонкі й назірацца як успышка звышновай зоркі. Аднак калі маса зоркі перавысіць мяжу Апэнгаймэра—Волкава, то каляпс працягваецца да ейнага ператварэньня ў чорную дзірку.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]