Грэнобль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грэнобль
франц. Grenoble
Грэнобль
Герб Грэноблю


Краіна: Францыя
Рэгіён: Авэрнь-Рона-Альпы
Дэпартамэнт: Ізэр
Кіраўнік: Эрык Пьёль[d][1]
Плошча: 18,13 км²
Вышыня: 212 м н. у. м.
Насельніцтва (2021)
колькасьць: 157 477 чал.
шчыльнасьць: 8685,99 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 476
Паштовы індэкс: 38185
Нумарны знак: 38
Геаграфічныя каардынаты: 45°11′13″ пн. ш. 5°43′35″ у. д. / 45.18694° пн. ш. 5.72639° у. д. / 45.18694; 5.72639Каардынаты: 45°11′13″ пн. ш. 5°43′35″ у. д. / 45.18694° пн. ш. 5.72639° у. д. / 45.18694; 5.72639
Грэнобль на мапе Францыі
Грэнобль
Грэнобль
Грэнобль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ville-grenoble.fr

Грэнобль (па-француску: Grenoble) — горад і камуна на паўднёвым-усходзе Францыі. Цэнтар дэпартамэнту Ізэр і гістарычнай вобласьці Дафінэ. Буйны прамысловы, навуковы і ўнівэрсытэцкі цэнтар францускіх Альпаў. Насельніцтва на 2021 год складала 157 477 чалавек.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грэнобль разьмешчаны на скрыжаваньні трох далін сярод горных масіваў Альп: Шартрэз, Бэльдон і Вэркор, на беразе ракі Ізэр. Вышыня над узроўнем мора — 214 м. Клімат гораду ўмерана-кантынэнтальны, зь невялікім уплывам міжземнаморскага. Максымальныя зімовыя тэмпэратуры дасягаюць −10 °C, а летнія — 35 °C.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У III стагодзьдзі алёброгі пабудавалі на месцы цяперашняга гораду ўмацаванае селішча пад назвай Куляро. У 380 годзе, пры рымскім імпэратары Грацыяне, горад атрымаў назву Грацыянопаль. Пасьля распаду Рымскай імпэрыі горад знаходзіўся на тэрыторыі бургундзкіх каралеўстваў да 1032 году, калі ён увайшоў у склад Сьвятой Рымскай імпэрыі.

У 1349 годзе гэтыя землі былі прададзеныя Францыі. Пры старым парадку Грэнобль лічыўся цэнтрам правінцыі Дафін. Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу Грэнобль стаў памежнай крэпасьцю й пляцоўкай для войнаў французаў з Савойскім гарцагствам. Падчас Італьянскіх войнаў вакол Грэнобля была раскватараваная француская армія, у якой разьмяшчалася мясцовая шляхта, як, напрыклад, Баярд. У сувязі з баявымі дзеяньнямі горад часта наведвалі каралі Карл VIII, Людовік XII і Францыск I. У пачатку XVII стагодзьдзя Грэноблем кіраваў маршал Франсуа дэ Бон Ледыг’ер.

У 1968 годзе ў Грэноблі прайшлі X зімовыя Алімпійскія гульні.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Грэнобле знаходзяцца тры ўнівэрсытэту й некалькі іншых ВНУ.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]