Дамінік Строс-Кан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дамінік Строс-Кан

Дамінік Гастон Андрэ Строс-Кан (па-француску: Dominique Gaston André Strauss-Kahn [dɔmiˈnik stʁos kan];; 25 красавіка 1949, Нёі-сюр-Сэн, Францыя) — францускі палітык, эканаміст, чалец Сацыялістычнай партыі. Прафэсар Парыскага інстытуту палітычных дасьледаваньняў і Вышэйшай школы камэрцыйных дасьледаваньняў. Былы міністар прамысловасьці (1991—1993) у кабінэтах Эдыт Крэсон і П’ера Бэрэгавуа і міністар эканомікі, фінансаў і індустрыі (1997—1999) у кабінэце Ліянэль Жаспэна.

З 28 верасьня 2007 г. да 18 траўня 2011 году зьяўляўся дырэктарам-распараднікам Міжнароднага валютнага фонду.

Часта Дамініка Строс-Кана называюць DSK паводле яго ініцыялаў.