Джорджа Мэлёні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джорджа Мэлёні
з 22 кастрычніка 2022
Папярэднік Марыё Драгі
12 сакавіка 2018 — 12 кастрычніка 2022
5 сакавіка 2013 — 22 сакавіка 2018
22 красавіка 2008 — 14 сакавіка 2013
13 чэрвеня 2008 — 16 лістапада 2011
8 траўня 2008 — 13 чэрвеня 2008
28 красавіка 2006 — 28 красавіка 2008
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 15 студзеня 1977(1977-01-15) (47 гадоў)
Партыя:
Бацька: Франчэска Мелоні[d][2]
Узнагароды:
Вялікі крыж ордэна Белай ружы Фінляндыі ордэн Белай ружы Фінляндыі

Джорджа Мэлёні (па-італьянску: Giorgia Meloni; нар. 15 студзеня 1977 году) — італьянская палітыкіня, якая займае пасаду прэм’ер-міністаркі Італіі з 22 кастрычніка 2022 году, зьяўляючыся першай жанчынай на гэтае пасадзе. Сяброўка Палаты дэпутатаў з 2006 году. Ачольвае партыю Браты Італіі з 2014 году і ёсьць прэзыдэнткай партыі эўрапейскіх кансэрватараў і рэфарматараў з 2020 году.

У 1992 годзе Мэлёні далучылася да моладзевага фронту аддзелу Італьянскага сацыяльнага руху (ІСР), то бок нэафашыстоўскай палітычнай партыі, заснаванай у 1946 годзе былымі пасьлядоўнікамі італьянскага фашыстоўскага дыктатара Бэніта Мусаліні. Пазьней далучылася да спадкаемцы ІСР, якая была скіраваная на нацыянальны кансэрватызм. Займала пасаду радніцы правінцыі Рым з 1998 па 2002 гады, пасьля чаго стала прэзыдэнткай у справах моладзі. У 2008 годзе была прызначаная міністрам моладзевай палітыкі ў кабінеце Сыльвіё Бэрлюсконі. Працавала на гэтай пасадзе да 2011 году. У 2012 годзе стада сузаснавальніцай партыі Братоў Італіі, якую ачоліла ў 2014 годзе. Беспасьпяхова брала ўдзел на выбарах у Эўрапейскі парлямэнт 2014 году і муніцыпальных выбарах у Рыме 2016 году. Мэлёні і ейная партыя здабыла папулярнасьць на тле пандэміі каранавірусу. Пасьля сыходу ў адстаўку кабінэта Марыё Драгі партыя здабыла перамогу на выбарах 2022 году.

Мэлёні характарызуе сябе як каталіцкай хрысьціянкай і кансэрватаркай, і сьцьвярджае, што абараняе «Бога, Айчану і сям’ю». Выступае супраць абортаў, эўтаназіі, аднаплоцевых шлюбаў і ЛГБТ-выхаваньня. Ейны дыскурс улучае крытыку глябалізму і фэманацыяналістычнай рыторыкі. Палітыкіня выступае супраць прыёму нехрысьціянскіх мігрантаў і мультыкультуралізму, падтрымліваючы ідэю аб вайскова-марской блякады ЭЗ, каб спыніць іміграцыю. У той жа час, ёсьць зацятай прыхільніцай Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы і ёсьць эўрарэалісткай. Яна выступала за паляпшэньне стасункаў з Расеяй да расейскага ўварваньня ва Ўкраіну 2022 году, апасьля паабяцала, што Італія ўсьцяж працягне надаваць Украіне зброю.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]