Доктар Албан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Др. Албан
Alban Uzoma Nwapa
Д-р Албан падчас канцэрту (2005)
Дата нараджэньня 26 жніўня 1957 (66 гадоў)
Месца нараджэньня Імо, Нігерыя
Грамадзянства Швэцыя
Прафэсія Музыка
Гады дзейнасьці 1980-я — цяперашні час
Псэўданімы Dr. Alban
Жанры эўрадэнс, гіп-гоп, рэгі, дэнсхол
Інструмэнты голас[d]
Псэўданімы Dr. Alban
Супрацоўніцтва Лэйла К, Дэніз Поп, Кікі Даніэльсан, Sash!, Хадэўэй
Лэйблы Dr-Records
Сайт www.dralban.net

Доктар А́лбан, сапраўднае імя Албан Узома Нвапа (нарадзіўся 26 жніўня 1957, Агута, штат Імо, Нігерыя) — швэдзкі музыка і прадусар нігерыйскага паходжаньня. Найбольш вядомы як выканаўца сусьветнага гіту 1992 року «It’s My Life».

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Албан Узома Нвапа нарадзіўся ў сям’і сярэдняе клясы, у бацькоў было 10 дзяцей. Сярэднюю адукацыю атрымаў у каледжы Хрыста Цара у нігерыйскім месьце Аба. Ва ўзросьце 23 гадоў пераехаў у Швэцыю дзеля вывучэньня стаматалёгіі. Каб мець магчымасьць аплочваць адукацыю, уладкаваўся ды-джэем у стакгольмскі клюб «Alphabet Street». Гэта вельмі хутка зрабіла яго папулярным. Па сканчэньні навучаньня доктар Албан нават адкрыў сваю ўласную клініку, аднак дадаткова працягваў сваю музычную дзейнасьць.

У 1990, сустрэўшыся з Дэнізам Попам з лэйблу «SweMix», запісаў з удзелам рэп-сьпявачкі Лэйлы К першую ўласную песьню «Hello Africa». Дэбютны альбом «Hello Africa», які выйшаў ад імя доктара Албана, — даніна павагі сваёй адукацыі — быў прададзены па ўсім сьвеце ў колькасьці каля мільёну асобнікаў.

Другі альбом «One Love», які выйшаў наступным годам, пераўзышоў посьпех дэбютнага. Разышліся 1,6 мільёнаў самотнікаў зь песьняй «It’s My Life», якая заняла 1-е месца ў чартах Аўстрыі, Нідэрляндаў, Ізраілю, Швэцыі і Нямеччыны, а таксама 2-е ў Вялікабрытаніі. Гэта прынесла доктару Албану ўзнагароду на прэстыжным конкурсе World Music Award у Манака як найбольш пасьпяховаму афрыканскаму музыку—1993.

Наступны самотнік «One Love» быў прададзены ў 1,7 мільёнах асобнікаў і заняў 5-е месца ў Ізраілі. За ім усьлед рушылі альбомы «Look Who’s Talking» і «Born In Africa».

Доктар Албан стварыў уласную студыю гуказапісу «Dr. Records», дзе стаў выдаваць уласныя альбомы пачынаючы ад кружэлкі «Born in Africa», а таксама некаторых іншых выканаўцаў, такіх як La Cream і Daddy Showkey.

Удзельнічаў у запісе самотніку Sash! і дэбютнага альбому Lady D, жонкі свайго стрыечнага брата.

У 2007 быў выдадзены новы альбом «Back to basics». Ён прадаваўся толькі ў інтэрнэце праз афіцыйную бачыну. Адзіным выключэньнем стала Расея, дзе былі выдадзеныя CD і касэты.

У 2008 року разам з Хадэўэем выйшаў самотнік «I Love The 90’s». У 2009 зь ім жа выдаў яшчэ адзін самотнік.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самотнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Доктар Албан у Маскве (2010)
  • 1990 «Hello Afrika» (Feat. Leila K.)
  • 1990 «No Coke»
  • 1991 «Sing Shi-Wo-Wo (Stop The Pollution)»
  • 1991 «(We Are One Family) U & Mi»
  • 1992 «It's My Life»
  • 1992 «It's My Life (Raggadag Remix)»
  • 1992 «One Love»
  • 1993 «Sing Hallelujah»
  • 1994 «Look Who's Talking»
  • 1994 «Away From Home»
  • 1994 «Let the Beat Go On»
  • 1995 «Sweet Dreams» (Swing featuring Dr. Alban)
  • 1995 «This Time I’m Free»
  • 1996 «Born In Africa»
  • 1996 «Hallelujah Day»
  • 1997 «Long Time Ago»
  • 1997 «Mr. DJ»
  • 1998 «Papaya Coconut» (feat. Кікі Даніэльсан)
  • 1999 «Colour The World» (feat. Sash! & Inka Auhagen)
  • 2000 «Because Of You»
  • 2000 «What Do I Do»
  • 2002 «I like to move it» (з DJ Aligator)
  • 2003 «Work Work»
  • 2004 «Sing Hallelujah Recall 2004»
  • 2005 «Sing Hallelujah (Remix)» (feat. Yamboo)
  • 2007 «Somebody Call My Name (Habibi)» (feat. Melissa)
  • 2007 «Don’t Joke With Fire»
  • 2008 «I Love The 90’s» (feat. Хадэўэй)
  • 2008 «My cool» (з Аль Азыфам & Адамам Тэнстам)
  • 2009 «Carolina» (feat Charlie boy+Dekumzy)
  • 2009 «Work work» (feat Charlie boy+Dekumzy)

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Доктар Албансховішча мультымэдыйных матэрыялаў