Другая касьмічная хуткасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Другая касьмічная хуткасьць — мінімальная хуткасьць руху, якую неабходна надаць аб’екту (камень, касьмічны апарат і да т. п.) для пераадоленьня гравіятацыйнага прыцяжэньня нябеснага цела. Калі целу будзе нададзена другая касьмічная хуткасьць, то гэтае цела будзе рухацца па парабалічнай арбіце вакол нябеснага цела.

Другая касьмічная хуткасьць вызначаецца радыюсам і масай нябеснага цела, з-за гэтага яна асобная для кожнага нябеснага цела (для Зямлі 11,2 км/с, для Сонца 617,7 км/с).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]