Жуан дэ Нова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ile juan de nova 76.jpg

Жуан дэ Нова (па-француску: Île Juan de Nova ці Île Juan da Nova) – невялікая выспа плошчай 4,4 км², якая знаходзіцца ў Мазамбікскай пратоцы.

Жуан дэ Нова мае каля шасьці кілямэтраў у даўжыню і 1,6 км у шырыню, а так сама вакол выспы на плошчы 40 км² знаходзяцца каралавыя рыфы. Палова выспы пакрытая лясамі. Жывёльны сьвет прадстаўлены крачкамі, якія выводзяць тут птушанят з лістапада да сакавіка, а так сама чарапахамі, гнёзды якіх знаходзяцца на ўсіх пляжах выспы.

Выспа атрымала сваю назву ў гонар адмірала Жоао дэ Нова, партугальскага адмірала, які адрыў выспу ў 1501 годзе. Французы сталі ўладарамі выспы з 1897 году.

З выспы экспартавалася гуана з пачатку ХХ стагодзьдзя і да 1970 году. Партовыя пабудовы выспы пад час Другой Сусьветнай вайны былі атакаваныя нямецкай падводнай лодкай.

Мадагаскар лічыць выспу сваёй тэрыторыяй. На высьпе знаходзіцца невялікі францускі гарнізон і аўтаматычная мэтралягічная станцыя.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Жуан дэ Новасховішча мультымэдыйных матэрыялаў