Зоя Белахвосьцік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зоя Белахвосьцік
Зоя Валянцінаўна Белахвосьцік
Дата нараджэньня 26 кастрычніка 1959 (64 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак акторка
Месца працы
Гады дзейнасьці 1977 — дасюль
Бацька Валянцін Белахвосьцік[d]
Маці Вольга Глебава[d]
Дзеці Валянціна Гарцуева[d]
Узнагароды
IMDb ID nm3362551

Зо́я Валянці́наўна Белахво́сьцік (нар. 26 кастрычніка 1959 году) — беларуская акторка тэатру і кіно. У 18 гадоў адразу пасьля тэатральна-мастацкага інстытуту трапіла ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Першая роля, якую грала да 41 году — Паўлінка ў аднайменнай камэдыі Янкі Купалы[1]. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь і Аўтаномнай рэспублікі Крым. Народная артыстка Беларусі з 2018 году.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіць зь сям’і актора Валянціна Белахвосьціка і канцэртмайстра Вольгі Глебавай, дачкі актора Глеба Глебава.

У 1982 годзе яна скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спэцыяльнасьці акторка драмы і кіно[2]. На чацьвертым курсе навучаньня ёй прапанавалі сыграць ролю Паўлінкі. З-за гэтай ролі ёй прыйшлося адрасьціць доўгія валасы. З гэтага моманту Зоя выконвала ролю Паўлінкі да 2000 году[3].

З 1982 году зьяўлялася акторкай Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы. Згуляла ў больш чым 55 спэктаклях. Працавала на радыё, выкладае ў акадэміі мастацтваў[4].

Пасьля масавых фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году, жорсткага разгону акцый пратэстаў, зьбіцьця і катаваньняў затрыманых пратэстоўцаў калектыў Купалаўскага тэатру 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненьні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павал Латушка. 26 жніўня Зоя Белахвосьцік разам з большасьцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатру звольнілася ў знак пратэсту[5].

2 кастрычніка яе звольнілі з Беларуская дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дзе яна выкладала на катэдры майстэрства актора тэатральнага факультэту. На паўстаўкі яна была мастацкім кіраўніком акторскага курсу[6].

Ролі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праца ў тэатры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Жыцьці Карыцына
  • Івона, прынцэса Бургундзкая
  • Ідылія
  • Крывавая Мэры
  • Паўлінка
  • Піць, сьпяваць, плакаць
  • С. В.
  • Смак яблыка
  • Тутэйшыя

Праца ў кіно[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 «Сьмяротная схватка»
  • 2010 «Каханьне дзеля жыцьця» (здымаецца) — галоўная роля
  • 2009 «Суд» — Лідзія Паўлаўна, маці Андрэя, «Сьведка»
  • 2009 «Жураў» — Міронава Ларыса, дава загінулага Сяргея Міронава, сэрыя «Сьмяротны нумар»
  • 2008 «Зграя»
  • 2007 «Чаклун і Румба» — мэдсястра
  • 2007 «Маёр Ветраў» — судзьдзя
  • 2005 «Чалавек вайны»
  • 2002 «Каменская-2» — мэнэджар
  • 2002 «Мужчынскія гульні»
  • 1992 «Вальс залатых цяльцоў» — сьцюардэса
  • 1988 «Шарагоўцы» (фільм-спэктакль) — Мар’я
  • 1987 «Жаніцца — не журыцца» (фільм-спэктакль) — Зоська
  • 1985 «Куды ідзеш, салдат?» — эпізод

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзед Зоі — савецкі артыст Глеб Глебаў. Муж — рэжысэр Аляксандар Гарцуеў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]