Зіновій Прыгодзіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зіновій Прыгодзіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1944(1944-10-15) (79 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Узнагароды

Зіновій Кірылавіч Прыгодзіч (нар. 15 кастрычніка 1944, в. Лышча, Пінскага раёна) — беларускі журналіст і літаратар.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля заканчэньня Лышчанскай сярэдняй школы ў 1960 годзе супрацоўнічаў з Лагішынскай раённай газэтай «Калгасная праўда» (1960–1962), працаваў карэспандэнтам-арганізатарам мясцовага радыёвяшчаньня. Пасьля заканчэньня факультэту журналістыкі БДУ ў 1967 годзе быў накіраваны на работу ў газэту «Звязда» літсупрацоўнікам, працаваў загадчыкам аддзела.

З 1977 году пачынае партыйную кар’еру: інструктар аддзелу культуры ЦК КПБ, памочнік сакратара (1978–1981), працуе ў апараце ЦК КПБ. Работу спалучаў з вучобай у асьпірантуры Акадэміі грамадзкіх навук пры ЦК КПСС (1981–1984). Вынікам вучобы стала абарона кандыдацкай дысэртацыі «Партийное руководство художественной культурой на этапе зрелого социализма» (1984). Пасьля працаваў у апараце ЦК КПБ, а з 1984 году — загадчык катэдры журналістыкі, мовы і літаратуры Менскай ВПШ.

Са студзеня 1989 году — намесьнік загадчыка ідэалягічнага аддзелу ЦК КПБ і рэдактар газэты «Советская Белоруссия», з 1992 году — галоўны рэдактар часопісу «Гаспадыня». У 1996–1999 гадах — першы намесьнік старшыні Дзяржкамдруку Беларусі. Адначасова з 2000 году працаваў ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Друкавацца пачаў у 1957 годзе. Першае апавяданьне на расейскай мове «Деньги» было апублікавана ў пінскай раённай газэце «Полесская правда» (1963). Піша на беларускай і расейскай мовах вершы і апавяданьні, нарысы, дакумэнтальныя аповесьці, навэлы, лірычныя мініяцюры, крытычныя артыкулы, дзе аналізуюцца пытаньні разьвіцьця сучаснай беларускай літаратуры.

З 1986 году сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, пасьля 2005 году перайшоў у прадзяржаўны Саюз пісьменьнікаў Беларусі.

Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1968 — «На палях рэспублікі»
  • 1974 — «Добры дзень, сад!»
  • 1976 — «На сельских просторах»
  • 1976 — «Строгая доброта»
  • 1977 — «Крылы дужэюць у палёце»
  • 1979 — «Жменя зярнят»
  • 1984 — «Журавы на далёкай пойме»
  • 1986 — «Ноч перад нядзеляю»

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]