Каапа Кака

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каапа Кака
Рост 190 см
Вага 87 кг
Пазыцыя правы крайні нападнік, нападнік
Грамадзянства
Дата нараджэньня 13 лютага 2001(2001-02-13)[1] (23 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Нью-Ёрк Рэйнджарз
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2017 — цяпер

Ка́апа Ка́ка (па-фінску: Kaapo Kakko; нар. 13 лютага 2001 году) — фінскі хакеіст, правы нападнік клюбу «Нью-Ёрк Рэйнджарз» з Нацыянальнай хакейнай лігі і нацыянальнай зборнай Фінляндыі. Быў абраны ў першым раўндзе драфту НХЛ 2019 году пад 2 нумарам. Хварэе на цукровы дыябэт і цэліякію[2][3].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сваю кар’еру гулец пачаў выступаючы ў родным чэмпіянаце Фінляндыі ў складзе клюбу ТПС. Улетку 2019 году быў сярод найбольш пэрспэктыўных маладых гульцоў Эўропы, дзякуючы чаму быў абраны «Нью-Ёрк Рэйнджарз» пад нумарам 2 на драфце НХЛ 2019 году. З клюбам склаў дамову на тры гады[4]. 3 кастрычніка 2019 году Кака дэбютаваў у лізе, а першую шайбу закінуў 12 кастрычніка ў хатнім матчы супраць «Эдмантан Ойлерз».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]