Кабінда (правінцыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Правінцыя на мапе Анголы

Кабінда (па-партугальску: Cabinda) — адна з васемнаццаці правінцыяў Анголы, якая мае эксклаўнае знаходжаньне. Былая партугальская калёнія Партугальскае Конга. Мяжуе з Рэспублікай Конга й з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга. На тэрыторыі правінцыі знаходзяццца буйныя радовішчы нафты, здабыча якіх забясьпечвае бюджэт рэспублікі Анголы на 80%. З гэтае нагоды на працягу дзесяцігодзьдзяў існуе сэпаратысцкі рух, які дамагаецца за незалежнасьць Кабінды. Адміністрацыйны цэнтар — Кабінда. Плошча — 7 283 км², насельніцтва складае каля 300 000 чалавек.

Commons-logo.svg  Кабінда (правінцыя)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў