Кадышэвічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кадышэвічы – беларускі шляхецкі род татарскага паходжаньня , адгалінаваньне Наймановічаў. Заснавальнікам роду быў Кадыш Пятровіч, унук Найман-бэга, які ад імя свайго бацькі Пятра прыняў прозьвішча Пятроўскі. Мяркуючы па імю бацькі (Пётра), брата (Дымітар-Зьміцер) і сыноў (Івашка й Андрыс-Андрэй) Кадыша, род Пятроўскіх быў зьбеларушчаны ўжо ў XV стагодзьдзі. Хутчэй за ўсё, бабка, маці й жонка Кадыша былі праваслаўнымі беларускамі, ды й сам Кадыш , верагодна, ужо размаўляў па-беларуску. Кадыш меў чатырох сыноў: Івашку, Мэхмэта, Яхну й Андрыса. У 1525 вялікі князь Жыгімонт Стары надаў прадстаўнікам роду прывілей, у якім зацьвердзіў, што яны займаюць другую пазыцыю ў татарскім войску ВКЛ пасьля Астрынскіх (нашчадкаў Чынгіз-хана).

Радавод[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кадыш Пятровіч, віленскі харужы

  1. Івашка (каля 1480-?), заснавальнік Пятроўскіх
  2. Мэхмэт
    1. Мінбулат
    2. Нур-Даўлет
    3. Дымітар
      1. Пётра
        1. Абрагім
          1. Адам
    4. Мартуза
      1. Асан
        1. Шчасны
        2. Алей
        3. Ахмэт
          1. Алей
        4. Абрагім, у 1630-я прыняў прозьвішча Скірмунт
          1. Адам
          2. Мартуза
          3. Якуб
        5. Багдан, у 1630-я прыняў прозьвішча Скірмунт
          1. Смаіль
          2. Фурс
          3. Мартуза
      2. Шчасны
      3. Ахмэт
        1. Алей
        2. Пётра, заснавальнік роду Сялецкіх
  3. Яхна
    1. Пётра
      1. Нур-Даўлет
  4. Андрыс