Калахары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Калахары на мапе пазначана чырвоным

Калахары — пустэльня ў Паўднёвай Афрыцы ў межах дзяржаваў Батсвана, ПАР і Намібія. У апошні час, за кошт павелічэньня плошчы, урываецца на тэрыторыю Анголы, Зімбабвэ і Замбіі. Плошча Калахары складае каля 600 тыс. км². Клімат Калахары арыдны зь летнім максымумам ападкаў і мяккай зімой, прычым арыднасьць павялічваецца да паўднёвага ўсходу. Ападкі (да 500 мм) — да летняга пэрыяду (лістапад — красавік), але іх велічыня значна вагаецца як у часе, так і па плошчы. Калахары — адзін з самых гарачых раёнаў Паўднёвай Афрыкі. Сярэдняя максымальная тэмпэратура — плюс 29°, а сярэдняя мінімальная — плюс 12°, выпаральнасьць — 3 тыс. мм.

Сталіцай Калахары называюць горад на захадзе Батсваны — горад Ганзі.