Кальдэра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кальдэра Анікчак, Аляска

Кальдэ́ра (па-гішпанску: caldera, літаральна — «вялікі кацёл») — шырокія авальныя ці круглыя катлавіны вульканічнага паходжаньня са стромкімі, часта ступеньчатымі схіламі. Кальдэры дасягаюць 10—20 км у папярочніку й некалькіх сот мэтраў у глыбіню. Адрозьніваюць выбухныя кальдэры, якія ўтвараюцца пры магутных выбухах газаў, што вырываюцца з жарала вульканаў, і кальдэры абвальваньня, якія ўзьнікаюць пры сьсяданьні па колцавых разломах даху падземнага вульканічнага агменю з прычыны выкіду зь яго матэрыялу пры вульканічных вывяржэньнях. Шырэй распаўсюджаны кальдэры другога тыпу; яны ж дасягаюць і найвялікшых памераў.

У 1815 годзе нямецкі геоляг Леапольд Ван Бах наведаў горы Las Cañadas Caldera Teide, Tenerife, і the Caldera de Taburiente, La Palma, якія знаходзяцца на Канарскіх астравах. Да часу публікацыі ўбачанага ён увёў тэрмін «кальдэра» ў геалягічны слоўнік.