Калікрат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Калікрат
Імя пры нараджэньні Καλλικράτης
Дата нараджэньня каля 470 да н. э.
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 420 да н. э.
Месца сьмерці
Занятак архітэктура
Працы Партэнон, Храм Нікі Аптэрас
Партэнон, твор Калікрата

Калікра́т (па-старажытнагрэцку: Καλλικράτης; каля 470 году да н. э. — 420 год да н. э.) — старажытнагрэцкі архітэктар сярэдзіны V стагодзьдзя да н. э., які працаваў у Атэнах. Браў удзел ў ажыцяўленьні архітэктурнай праграмы Пэрыкла. Пабудаваў па праекце Іктына Партэнон (437—438 год да н. э.). Калікрат лічыцца таксама архітэктарам храма Нікі Аптэрас (427—424 да н. э.) — падабенства гэтага храма з храмам на рацэ Іліс (разбураны ў 1778 годзе) непадалёк ад Атэнаў дазволіла прыпісаць апошні Калікрату. Акрамя таго, Калікрат у 443—442 да н. э. скончыў збудаваньне Доўгіх сьценаў, якія абаранілі дарогу з Атэнаў у Пірэй.

У гонар Калікрата названы кратар на Мэркурыі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]