Карл Бэнц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Карл Фрыдрых Бэнц
Karl Friedrich Michael Benz
CarlBenz.jpg
Род дзейнасьці вынаходнік
Дата нараджэньня 25 лістапада 1844
Месца нараджэньня Мульбург, цяпер прадмесьце Карльсруэ, Нямеччына
Дата сьмерці 4 красавіка 1929 (84 гады)

Карл Фрыдрых Бэнц (па-нямецку: Karl Friedrich Michael Benz; 25 лістапада, 1844, Мульбург, цяпер прадмесьце Карльсруэ — 4 красавіка, 1929) — нямецкі канструктар рухавікоў і аўтамабіляў, якому традыцыйна надаецца першынства ў стварэньні бэнзінавага аўтамабіля. Іншыя сучасьнікі Бэнца, Готліб Даймлер і Вільгельм Майбах, працавалі незалежна ад яго над тымі ж самымі задачамі, але Бэнц першым запатэнтаваў свае вынаходніцтвы, якія былі зьвязаныя з усімі працэсамі пры ўнутраным спальваньні ў рухавіку аўтамабіля. У 1886 годзе Карл Бэнц атрымаў патэнт на сваю першую мадэль рухавіка, якую ён зрабіў у 1878 годзе.

У 1885 годзе Бэнц сканструяваў Motorwagen, першы камэрцыйны аўтамабіль з чатырохтактавым бензінавым рухавіком адмысловай канструкцыі. Гэта быў трохкалёсны аўтамабіль з прывадам на пярэдняе кола, у якім пасажыры і рухавік разьмяшчаліся з задняга боку. Цяпер такі аўтамабіль завецца Tri-Car.

Сярод іншых рэчаў, якія даў чалавецтву Бэнц, можна назваць сыстэму кантролю хуткасьці — паскаральнік, сыстэма іскравога запальваньня ад гальванічнага элемэнту, сьвечка запальваньня, сыстэма счапленьня, каробка перадач, сыстэма вадкаснага ахаладжэньня, карбюратар.

У 1893 годзе Карл Бэнц прапанаваў новую мадэль каробкі перадач у мадэлі «Вікторыя». Гэтая мадэль была распрацаваная для двух пасажыраў і прадавалася па зьніжаным кошце, каб дапамагчы запуску масавай вытворчасьці аўтамабіляў.

У 1896 годзе Карл Бэнц распрацаваў і запатэнтаваў першы рухавік унутранага спальваньня з гарызантальным разьмяшчэньнем поршняў. Гэтая распрацоўка па сёньняшні дзень ужываецца ў некаторых рухавіках вялікай магутнасьці (для гоначных аўтамабіляў).

Бэнц заснаваў кампанію Benz Company, якая была папярэдніцай кампаніяў Daimler-Benz, Mercedes-Benz, і DaimlerChrysler. Перад сьмерцю гэты чалавек застаў пераварот у вытворчасьці аўтамабіляў у 1920-я гады, які фактычна адбыўся дзякуючы ягоным вынаходніцтвам.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Карл Бэнцсховішча мультымэдыйных матэрыялаў