Карэліцкая ратуша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Карэліцкая ратуша
Ратуша была пасярэдзіне рынкавага пляцу. Па абодва бакі былі крамы.
Ратуша была пасярэдзіне рынкавага пляцу. Па абодва бакі былі крамы.
Краіна Беларусь
Места Карэлічы
Тып будынка Ратуша
Першае згадваньне 1757
Стан не існуе
Сайт Афіцыйны сайт

Карэліцкая ратуша — помнік драўлянай архітэктуры XVIII ст. у Карэлічах. Знаходзілася на Рынку. Зараз не існуе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядома, што ратушы пачынаючы з XIV ст. будаваліся на пляцах у местах, якія атрымалі магдэбургскае права (права на самакіраваньне). У гэтых будынках размяшчаўся адміністрацыйны орган места — магістрат. І хаця ў архіўных дакументах няма звестак пра магдэбургскае права ў Карэлічах, але наяўнасць ратушы тут у XVIII ст. дае падставу вучоным лічыць, што Карэлічы мелі асобнае права на мескае самакіраваньне, нормы якога карэкціравалі магнаты Радзівілы, бо ім у той час належала мястэчка і сядзіба[1].

На жаль, гэтае збудаваньне, якое ў XVIII ст. упрыгожвала рынкавы пляц ў Карэлічах, не захавалася. Не зберагліся і імёны майстроў, якія будавалі ратушу. Хутчэй за ўсё, гэта былі мясцовыя рамеснікі, бо цяслярская спецыяльнасць у той час была шырока распаўсюджана ў гарадах і мястэчках Беларусі. Выдатныя майстры жылі і ў Карэлічах.

У архіўных дакументах упамінаюцца цесляры з Карэліч Даніла Ліс і Фёдар Кракель, якія ў 1756—1758 гг. працавалі на будаўніцтве Нясвіжскага замку. Аднак лёс многіх драўляных збудаванняў таго часу аказаўся не вельмі шчаслівым. Так, не захаваліся ўзведзеныя рукамі беларускіх майстроў драўляныя палацы. Уявіць іх можна толькі па інвентарных апісаннях.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Само памяшканне карэліцкай ратушы займаў адзін пакой. 3 двух бакоў да яе прымыкалі крамы, па 14 з кожнага боку (усяго іх налічвалася 28). У ратушу вялі дзве брамы, якія ўтваралі скразны праход па цэнтру будынка. Збудаванне з усіх бакоў акружалі прылаўкі. Вось як дакладна апісваецца ратуша ў інвентары за 1757 год: «Ратуша — пасярэдзіне ранкавага пляцу. Па абодва бакі — крамы. Ёсць дзве двайныя брамы, абшытыя дошкамі, абабітыя цвікамі… 3 левага боку — 12 крам, усе з дзвярамі на завесах, з кручкамі і зашчэпкамі. Перад імі — прылаўкі. 3 другога боку, з боку сажалкі, таксама 12 крам. Па канцах такіх крам — 4. Усе гэтыя крамы, крытыя гонтам, — пад адным дахам»[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]