Крывавая нядзеля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвятар Георгі Гапон 9 студзеня

Крывавая нядзеля — тэрмін, якім у гістарыяграфіі называюць падзеі 9 студзеня (па старым стылі, 22 студзеня па новым) 1905 году ў Санкт-Пецярбургу. У гэты дзень была расстраляная 2,5-тысячная мірная дэманстрацыя працоўных, якія ішлі да Зімовага палацу з намерам ўручыць пэтыцыю з просьбай палепшыць умовы жыцьця. Дэманстрацыю ўзначальваў вядомы сьвятар Георгі Гапон і князь Ільніцкі. Перад Зімовым палацам дэманстрантаў атакавалі вайскоўцы. Паводле зьвестак паліцыі тады загінулі каля 100 чалавек, а каля 300 параненыя; верагодна гэтыя лічбы заніжаныя. Гэтыя падзеі выклікалі абурэньне ў Расеі; гэтая дата лічыцца пачаткам рэвалюцыі 1905 году.