Крыстыян Вульф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыстыян Вульф
ням. Christian Wilhelm Walter Wulff
2009 г.
2009 г.
10-ы фэдэральны прэзыдэнт Нямеччыны
30 чэрвеня 2010 — 17 лютага 2012
Прэм’ер-міністар: Ангела Мэркель
Папярэднік: Горст Кёлер
Наступнік: Ёахім Гаўк
10-ы міністар-прэзыдэнт Ніжняй Саксоніі
4 сакавіка 2003 — 30 чэрвеня 2010
Папярэднік: Зыгмар Габрыэль
Наступнік: Дэвід Макалістэр
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 19 чэрвеня 1959 (64 гады)
Аснабрук, зямля Ніжняя Саксонія, Заходняя Нямеччына
Партыя: Хрысьціянска-дэмакратычны саюз Нямеччыны (з 1975 г.)
Сужэнец: жонка Бэтына Вульф (з 2008 г.); Крыстыяна Вогт (1988—2006)
Дзеці: дачка Аналена (нар. 1993 г.), сын Лінус (нар. 2008 г.)
Бацька: Рудольф Вульф
Маці: Дагмара Вульф
Адукацыя: Аснабруцкі ўнівэрсытэт (1987)
Узнагароды: Узнагарода за цярпімасьць (2014 г.)

Крыстыян Вільгэльм Вальтэр Вульф (нар. 1959 г., Аснабрук, зямля Ніжняя Саксонія, ФРН) — нямецкі палітык, чалец кансэрватыўнага Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу. З 4 сакавіка 2003 г. займаў пасаду прэм’ер-міністра фэдэральнай зямлі Ніжняя Саксонія. 3 чэрвеня 2010 году вылучаны канцлерам Ангелай Мэркель на пасаду прэзыдэнта Нямеччыны пасьля адстаўкі Горста Кёлера. 30 чэрвеня 2010 году Фэдэральны сход Нямеччыны ў трэцім туры галасаваньня абраў Вульфа на пасаду прэзыдэнта краіны. З 1240 сапраўдных галасоў у падтрымку яго кандыдатуры было аддадзена 625 галасоў. 16 лютага 2012 г. акруговы пракурор Гановэру (зямля Ніжняя Саксонія) зрабіў запыт аб зьняцьці зь яго прэзыдэнцага імунітэту ў сувязі з расьсьледаваньнем пазычаньня ў сяброў 500 тыс. эўра на набыцьцё дому ўвосень 2008 году. 17 лютага 2012 г. Вульф падаў у адстаўку з пасады прэзыдэнта з нагоды падазрэньня ў карупцыі[1]. 27 лютага 2014 г. Гановэрскі акруговы суд апраўдаў Вульфа.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыстыян Вульфсховішча мультымэдыйных матэрыялаў