Кызылжар Петрапаўл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кызылжар
Поўная назва Қызылжар футбол клубы
Заснаваны 1968
Горад Петрапаўл, Казахстан
Стадыён Карасай
Умяшчальнасьць: 11 000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023 5 месца
Афіцыйны сайт

«Кызылжа́р» (па-казаску: Qyzylzhar) — казаскі футбольны клюб зь Петрапаўла. Заснаваны ў 1968 годзе пад назвай «Авангард».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб паўстаў за савецкім часам ў 1968 годзе і доўгі час меў назвы характэрныя для іншых клюбаў у СССР, як то «Авангард» і «Мэталіст», чаргуючы іх. Ужо ў незалежным Казахстане яшчэ як «Мэталіст» дружына брала ўдзел у дэбютным айчынным першынстве, але заняла 16 месца і спыніла свае выступы празь фінансавыя варункі. Толькі пасьля таго як новым акімам вобласьці стаў Даніял Ахмэтаў клюб паўстаў нанова, але пад назовам «Ясіль», і атрымаў фінансаваньне зь бюджэту. У той залаты час клюб двойчы здабываў срэбныя мэдалі чэмпіянату ў 1999 і 2000 гадах, а таксама дасягаў фіналу Кубка Казахстану ў тым жа 2000 годзе. Сэзон 2001 году каманда скончыла на трэцім радку. У 2009 годзе зьмянілася назва клюбу, цяпер ён меўся менавацца «Кызылжарам», што адсылае да спрадвечнай назвы гораду па-казаску.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://www.transfermarkt.com/kyzylzhar-sk-petropavlovsk/mitarbeiterhistorie/verein/22995