Кібарт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Kibart
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gibo + Bert
Іншыя формы
Варыянт(ы) Кібэрт, Гібарт, Гібэрт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Кібарт»

Кібарт (Кібэрт[1]), Гібарт (Гібэрт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Кібарт, Кібэрт або Гібэрт (Kibart, Kibbert[2], Gibert) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гіб- (-кіб-) (імёны ліцьвінаў Гібік, Гібель, Кібар; германскія імёны Gibico, Giebel, Kiber) паходзіць ад гоцкага giba 'дарунак'[4], а аснова -берт- (-бэрт-, -барт-) (імёны ліцьвінаў Зыбарт, Любарт, Эйбарт; германскія імёны Siebart, Lubert, Eibert) — ад германскага berhta 'яркі'[5].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Кібарт складаецца з асноваў -гіб- (-кіб-) і -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Rattolt, Konrad), якая паходзіць ад германскага rad- 'рада'[6]. Такім парадкам, імя Кібарт азначае «падарунак рады»[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gibert[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кибортъ Минимонтовичъ (Киборт Минимонтович[9], 1440—1492 гады)[10]; Simone Kyborthouicz (1506 год)[11]; Simoni Kyborthovycz (10 траўня 1506 году)[12]; domino Simone Kiborthowicz (12 траўня 1506 году)[13]; Троцкии панъ Шимко Кибортовичъ (30 сьнежня 1506 году)[14]; testamenti domini Simonis Kyborthowicz… filii sui domini Nicolai Kyborthowicz (28 траўня 1522 году)[15]; Nicolai Kyburthowicz (6 траўня 1527 году)[16]; Янъ Кгибортовичъ (1528 год)[17]; Hanvs Kibortowicz (12 кастрычніка 1561 году)[18]; Юръи Юшковичъ Кибартовичъ (1567 год)[19]; пана Валентына Яновича Киборта (10 кастрычніка 1596 году)[20]; Zygmunt Kibert Zedersok Podstoli Lidzki (27 чэрвеня 1697 году)[21]; Bołdowscy Franciszek i Jadwiga (Gibertowna) (1721 год)[22]; pater Vicentius Kibort (1746 год)[23].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кібартовічы (Kibartowicz) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[25].

Кібарты гербаў Дэспат, Ласятынскі, Равіч, Секер, Тапор і Ястрабец і Гібарты (Gibort) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні, Віленскага[26] і Лідзкага паветаў[27].

Гібэрты (Gibert) і Гібарты (Gibort) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні[28].

Кібарты (Kibort) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[29].

Лапатынскія-Кібарты — літоўскі шляхецкі род[30].

Лабецкія-Кібартовічы (Łabecki-Kibortowicz) гербу Юноша — літоўскі шляхецкі род[31].

Гебарты (Gebart) гербу Ястрабец — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[32] з ваколіцаў Рыпіна[33].

Кібэрты (Kibert) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Галіцкага павету[34].

На памежжы былога Жамойцкага староства і Прусіі існуе места Кібарты.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2004. S. 366.
  2. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 30.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 279, 632.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 131.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 16.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  8. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 64.
  9. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 68.
  11. ^ Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам: Ч. 1. — Вильно, 1843. С. 21.
  12. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 717.
  13. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 718.
  14. ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 525.
  15. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 74.
  16. ^ Pergamentų katalogas. — Vilnius, 1980. P. 121.
  17. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 166.
  18. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 659.
  19. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 719.
  20. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 400.
  21. ^ Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem XX. Pijarow w Warszawie, od roku 1732 do 1782, wydanego. T. 5. — Petersburg, 1860. S. 438.
  22. ^ Pansevič V. Vilniaus miestiečių išsimokslinimas XVII—XVIII a. — Kaunas, 2017. P. 216.
  23. ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 135.
  24. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 75.
  25. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 125.
  26. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 492, 566.
  27. ^ Malewski Cz. Rody szlacheckie w powiecie lidzkim na Litwie w XIX wieku. — Wilno, 2002.
  28. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 492.
  29. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 103.
  30. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на К, Згуртаваньне беларускай шляхты
  31. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 225.
  32. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 272.
  33. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 265.
  34. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 6. — Warszawa, 1936. S. 300.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]