Кіеўскі торт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кіеўскі торт

Кі́еўскі торт — торт, рэцэптура і тэхналёгія якога была распрацаваная ў 1965 годзе на Кіеўскай кандытарскай фабрыцы імя Карла Маркса (цяпер — Кіеўская кандытарская фабрыка «Roshen»).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аднойчы кандытары забыліся пакласьці ў халадзільную камэру партыю яечнага бялку, прызначанага для бісквіту. Наступнай раніцай начальнік бісквітнага цэху К. Пятрэнка з 17-гадовай памочніцай кандытара Н. Чарнагор, каб схаваць памылку калегаў, на свой страх і рызыку пераклаў застылыя бялковыя каржы масьленым крэмам, пасыпаў ванільнай пудрай і ўпрыгожыў паверхню кветкавым арнамэнтам. Так зьявіўся папярэднік торту, які стаў візытоўкай Кіева.

Рэцэптура «Кіеўскага торту» з часам зьмянялася: у 1970-х гадах кандытары ўдасканалілі працэс падрыхтоўкі бялкова-арэхавай сумесі, затым у торт пачалі дадаваць фундук, экспэрымэнтаваць з арахісам і кеш’ю. Аднак гэтыя дарагія арэхі падвышалі сабекошт торту, таму на фабрыцы вярнуліся да фундуку.

Рэцэпт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Торт складаецца з двух паветрана-арэхавых каржоў бэзэ з праслойкамі крэму. Паверхня торту ўпрыгожаная рознымі крэмамі, бакавая паверхня абсыпаная арэхавай дробкай з фундуку. Патэнтам на гандлёвы знак, прамысловы ўзор і спосаб вырабу торту валодае кандытарская карпарацыя «Roshen».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]