Кіляват-гадзіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кілява́т-гадзіна (кВт·г) — пазасыстэмная адзінка вымярэньня работы або энэргіі. У асноўным выкарыстоўваецца для вымярэньня колькасьці электраэнэргіі.

1 кВт·г роўная рабоце, што зьдзяйсьняецца за 1 гадзіну пры магутнасьці 1 кВт. Адсюль 1 кВт·ч = 1000 Вт · 3600 с = 3,6 МДж.

Трэба заўважыць, што правільна пісаць менавіта кВт·г (магутнасьць памножыць на час), а не «кВт/г». Таксама часта слова «кіляват-гадзіна» скарачаюць як «кіляват», што няправільна.