Кірыла і Мятод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кірыла й Мятод

Кірыла (у сьвеце Канстантын па мянушцы Філёзаф, 827869, Рым) і Мято́д (у сьвеце Міхаіл; 815885, Велеград, Маравія) (па-грэцку: Κύριλλος καὶ Μεθόδιος, па-царкоўнаславянску: Кѷрї́ллъ и Меѳо́дїй) — браты зь места Салюні (Тэсалёнікі), стваральнікі славянскай азбукі, царкоўнаславянскае мовы і прапаведнікі хрысьціянства.

Кананізаваныя і шанаваныя як сьвятыя і на Ўсходзе, і на Захадзе. У праваслаўі шанаваныя як сьвятыя роўнаапостальныя «вучыцелі славе́нскія»; прынятая чарговасьць — сьпярша Мятод, а пасьля Кірыла.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля 850 року Канстантын быў накіраваны імпэратарам Міхаілам III і патрыярхам Фоціем у Баўгарыю, дзе навярнуў у хрысьціянства шматлікіх баўгараў.

У 863 року Канстантын з дапамогаю брата Мятода і вучняў стварыў стараславянскую азбуку і пераклаў з грэцкае мовы на баўгарскую асноўныя літургічныя кнігі.

Далей на просьбу мараўскага князя Расьціслава яны пайшлі ў Маравію, дзе працягнулі свае пераклады з грэцкае мовы, а таксама навучалі славянаў чытаньню, пісьму і вядзеньню набажэнстваў на роднай мове.

Праз тры гады браты накіраваліся ў Рым, дзе Канстантын цяжка захварэў і ў лютым 869 року сканаў. Ён пахаваны ў саборы сьвятога Клімэнта. Мятод з вучнямі вярнуўся ў Панонію, а пазьней у Маравію, дзе й памёр у 885 року.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кірыла й Мятод распрацавалі для запісу тэкстаў на славянскай мове адмысловую азбуку — глаголіцу — і пераклалі з грэцкае мовы Сьвятое Пісаньне і шэраг літургічных кнігаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кірыла і Мятодсховішча мультымэдыйных матэрыялаў