Лернейская гідра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антоніё дэль Паляёлё. Бітва Гэракла зь Лернейскай гідрай

Лернейская гідра (па-грэцку: Ὕδρα — «вадзяная») — у старажытнагрэцкай міталёгіі дачка Тыфона і Яхідны, зьмеепадобная дзевяцігаловая пачвара з атрутным дыханьнем, прабывалае ў падземных водах, забітая Гэраклам (Гэркулесам) у якасьці аднаго зь яго дванаццаці подзьвігаў. Кодлай гідры было возера Лерна. Пад вадой быў уваход у падземнае царства мёртвых, які ахоўваўся гідрай.

Эўрысфэй палічыў, што гэты подзьвіг зьдзейсьнены не па правілах, паколькі Ялай дапамагаў Гэраклу прыпякаць адсечаныя галовы, і не залічыў яго.