Лінус Вальквіст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лінус Вальквіст
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 лістапада 1996(1996-11-11)[1] (27 гадоў)
Рост 183 см
Вага 74 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Погань
Нумар 28
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2018
2018—2020
2020—2023
2023—
Нарчэпінг
Дынама Дрэздэн
Нарчэпінг
Погань
121 (7)
54 (0)
71 (4)
35 (0)
Зборныя
2016— Швэцыя 14 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
2 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
16 лістапада 2023.

Лі́нус Ва́льквіст (па-швэдзку: Linus Wahlqvist; нар. 11 лістапада 1996 году) — швэдзкі футбаліст, правы абаронца польскага клюбу «Погань» і нацыянальнай зборнай Швэцыі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Знаходзячыся ў структуры клюбу «Нарчэпінг», у 2013 годзе быў пераведзены да складу асноўнай дружыны клюбу. Клюбную кар’еру запачаткаваў у 2014 годзе, дэбютаваўшы ў складзе каманды 6 красавіка ў матчы супраць «Гэльсынборгу»[2]. Той матч скончыўся гасьцявой перамогай «Нарчэпінга». У ліпені 2018 году Вальквіст далучыўся да складу нямецкага клюбу «Дынама», які на той час выступаў у Бундэсьлізе 2. Кантракт быў разьлічаны на чатыры гады. У ліпені 2020 году гулец абвесьціў аб сыходзе з каманды, бо яна страціла месца ў другім дывізіёне[3]. Пасьля гэтага вярнуўся ў «Нарчэпінг», у якім адгуляў некалькі сэзонаў. 10 сьнежня 2022 году было абвешчана, што швэд далучыцца да польскага клюбу «Погань», пачынаючы з 1 студзеня 2023 году[4].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вальквіст прыцягваўся да зборных краіны розных узростаў, а за моладзевую зборную Швэцыі пасьпеў згуляць ажно 29 матчаў. У студзені 2016 году гулец дэбютаваў у кашулі нацыянальнай зборнай Швэцыі ў матчы супраць зборнай Эстоніі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Нарчэпінг»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]