Максім Крыўцоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максім Крыўцоў
лац. Maksym Kryvtsov
укр. Максим Кривцов
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Далі
Нарадзіўся 22 студзеня 1990(1990-01-22)[1]
Памёр 7 студзеня 2024(2024-01-07)[2][3] (33 гады)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, грамадзкі дзяяч, добраахвотнік, вайсковец
Значныя творы Вірші з бійниці (2023)
Узнагароды
ордэн «За заслугі» III ступені

Максíм Крыўцо́ў (па-ўкраінску: Максим Кривцов; пазыўны «Далі»; 22 студзеня 1990, Роўна, Украіна — 7 студзеня 2024, Данецкая вобласьць[4]) — украінскі паэт, фатограф, грамадзкі дзяяч, валантэр, вайсковец, малодшы сяржант Узброеных сілаў Украіны, удзельнік расейска-ўкраінскай вайны[5].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Максім Крыўцоў нарадзіўся 22 студзеня 1990 году ў Роўна. Ягоны бацька быў прадаўцом прэсы, маці — школьнай бібліятэкаркай. Навучаўся ў Ровенскіх сярэдніх школах № 23 і № 28. Скончыў Ровенскі тэхнікум тэхналёгіяў і дызайну па спэцыяльнасьці «Вытворчасьць нятканых тэкстыльных матэрыялаў»[6].

У 2014 годзе скончыў Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт тэхналёгіяў і дызайну, дзе вывучаў праектаваньне абутку і скураных вырабаў.

Удзельнік Рэвалюцыі Годнасьці. З 2014 году — дабраахвотнік на фронце; удзельнік вайны на Данбасе. Удзельнічаў у баявых дзеяньнях у складзе 5-га батальёну ДУК «Правы сэктар» (2014—2015), пасьля — старшы кулямётнік брыгады хуткага рэагаваньня Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны (2016—2019)[7].

Пасьля дэмабілізацыі: кантэнт-мэнэджар Цэнтру рэадаптацыі і рэабілітацыі ўдзельнікаў АТА і ААС «ЯРМІЗ» і капірайтар Veteran Hub.

З пачаткам поўнамаштабнага расейскага ўварваньня зноў уступіў у шэрагі Ўзброеных сілаў Украіны[8].

Разам з Максімам 7 студзеня 2024 г. загінуў яго руды кот, якому ён прысьвяціў верш[9]. 11 студзеня разьвітанне з вайскоўцам адбылося ў Міхайлаўскім Залатавярховым саборы, а затым на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве.

Пахаваны 12 студзеня 2024 на радзіме на Алеі Герояў Новых могілак[10].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пісаў вершы з падлеткавага ўзросту. Выдаваўся ў зборніках з творамі іншых аўтараў — «Книга Love 2.0. Любов і війна», «Там, де вдома: 112 віршів про любов та війну», «Колискова 21-го століття Vol. 1: що тебе заколисує?»[11].

Захапляўся фатаграфіяй[12].

У 2023 годзе выдаў аўтарскі зборнік вершаў «Вірші з бійниці», які быў прызнаны адной з найлепшых украінскіх кнігаў 2023 году па вэрсіі ўкраінскага ПЭН.

Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Максим «Далі» Кривцов, Вірші з бійниці, Наш Формат, 2023, ISBN 978-617-8277-10-9.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б https://gazeta.ua/articles/opinions-journal/_kohannya-ne-zobovyazuye-do-togo-chogo-ti-ne-hochesh/993893
  2. ^ На війні за Україну загинув доброволець, поет Максим Кривцов (укр.)
  3. ^ Díjnyertes ukrán háborús költő halt meg a fronton — 2024.
  4. ^ Поет Максим Кривцов загинув на війні. Радіо Свобода. 8 січня 2024, https://www.radiosvoboda.org/a/news-poet-maksym-kryvcov-zahynuv-na-vijni/32765352.html
  5. ^ Ольга Скотнікова, Поет і військовий Максим «Далі» Кривцов загинув на фронті. Вечірній Київ, 7 січня 2024, https://vechirniy.kyiv.ua/news/93339/
  6. ^ Анна-Лілія Кокора, «Кохання не зобов’язує до того, чого ти не хочеш», Gazeta.ua, 4 листопада 2020, https://gazeta.ua/articles/opinions-journal/_kohannya-ne-zobovyazuye-do-togo-chogo-ti-ne-hochesh/993893
  7. ^ Анна-Лілія Кокора, «Кохання не зобов’язує до того, чого ти не хочеш», Gazeta.ua, 4 листопада 2020, https://gazeta.ua/articles/opinions-journal/_kohannya-ne-zobovyazuye-do-togo-chogo-ti-ne-hochesh/993893
  8. ^ Анна-Лілія Кокора, «Кохання не зобов’язує до того, чого ти не хочеш», Gazeta.ua, 4 листопада 2020, https://gazeta.ua/articles/opinions-journal/_kohannya-ne-zobovyazuye-do-togo-chogo-ti-ne-hochesh/993893
  9. ^ На фронті загинув український поет Кривцов Максим. Букви. 8 січня 2024, https://bukvy.org/na-fronti-zagynuv-ukrayinskyj-poet-kryvczov-maksym/
  10. ^ Анастасія Грунтківська, Надія Кривко, «Не знаю, як ми будемо без нього»: у Рівному попрощалися із військовим та поетом Максимом Кривцовим. Суспільне Новини, 12 січня 2024, https://suspilne.media/660334-ne-znau-ak-mi-budemo-bez-nogo-u-rivnomu-poprosalisa-iz-vijskovim-ta-poetom-maksimom-krivcovim/
  11. ^ Максим Кривцов. Платформа пам’яті Меморіал, https://www.victims.memorial/people/maksym-kryvtsov
  12. ^ Максим Кривцов. Платформа пам’яті Меморіал, https://www.victims.memorial/people/maksym-kryvtsov