Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы (Сьвір)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
Краіна Беларусь
Мястэчка Сьвір
Каардынаты 54°50′30.16″ пн. ш. 26°24′40.75″ у. д. / 54.8417111° пн. ш. 26.4113194° у. д. / 54.8417111; 26.4113194Каардынаты: 54°50′30.16″ пн. ш. 26°24′40.75″ у. д. / 54.8417111° пн. ш. 26.4113194° у. д. / 54.8417111; 26.4113194
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы на мапе Беларусі
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы

Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Сьвіры. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне мястэчка пад адрасам вуліца Набярэжная, 31. Дзейнічае. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малельня, 1934 г.

Драўляную стараверскую малельню ў Сьвіры збудавалі пачатку XX ст.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта 4-сьценны зруб пад 2-схільным дахам з вальмай над алтарнай сьцяной, завершанай маленькім купалам. Над трыкутным франтонам галоўнага фасада ўзвышаецца высокі васьмярык зь вялікім купалам. Уваход праз дабудаваны каркасны прытвор пад 2-схільным пакрыцьцём. Рроўнічныя фасады праразаюцца вылучанымі на фоне гарызантальнай шалёўкі прастакутнымі аконнымі праёмамі, дэкараванымі ліштвамі і сандрыкамі.

Усярэдзіне малітоўная заля перакрываецца корабавым скляпеньнем. У апсыдзе скульптурная выява «Укрыжаваньне», абапал якой на сьценах месьцяцца абразы[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]