Масіма Марацьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Масіма Марацьці
Род дзейнасьці прадпрымальнік
Дата нараджэньня 16 траўня 1945 (78 гадоў)
Месца нараджэньня Боска-К’езануова, правінцыя Вэрона, Італія
Занятак футбаліст, прадпрымальнік, бізнэсмэн
Бацька Angelo Moratti[d]
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай»

Масі́ма Мара́цьці (па-італьянску: Massimo Moratti; нар. 16 траўня 1945 году) — італьянскі нафтапрамысловец, суўладальнік заснаванай яго бацькам Анджэлё Марацьці карпарацыі «Сарас С.П.А» (Saras SpA), уладальнік і прэзыдэнт (1995—2004 і з 2006 году) футбольнага клюбу «Інтэрнацыянале» (Мілян).

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Масіма Марацьці — чацьверты сын італьянскага прамыслоўца, уладальніка і прэзыдэнта (1955—1968) «залатой эры» «Інтэру» Анджэлё Марацьці. Жанаты з Эміліяй Бос, мае пяцярых дзяцей. Жонка яго брата Джанмарка, Летыцыя Марацьці — мэр Міляну.

Інтэрнацыянале[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За час кіраўніцтва Масіма Марацьці футбольным клюбам «Інтэр» клюб станавіўся:

У цэлым дзейнасьць Марацьці як прэзыдэнта «Інтэру» ацэньваецца вельмі неадназначна. З аднаго боку ён, без сумневу, заўзятар нумар адзін і моцна ўлюблёны ў сваю каманду. Ён ніколі нічога не шкадаваў для яе. Дзякуючы яму ў камандзе гулялі сусьветныя зоркі — Раналда, Адрыяна Лейтэ Рыбэйра, Крыстыян Віеры, Луіш Фігу, Хуан Сэбастыян Вэрон. Але зь іншага боку часьцяком яго дзеяньня выглядалі не зусім прафэсійна. Куплі гульцоў за любыя грошы выглядалі вельмі хаатычна. З 1995 году ў Інтэр было ўкладзена ад 750 да 900 мільёнаў эўра. Часам купляліся гульцы, якія зусім не пасавалі камандзе, і, наадварот, прамым канкурэнтам аддаваліся гульцы, якія вельмі ўдала раскрываліся на новым месцы (Андрэа Пірлё, Клярэнс Зээдорф).

Гэтак жа вельмі часта не ўдавалася Марацьці спрацавацца з трэнэрамі. Посьпехі, такія як Рабэрта Манчыні або Жузэ Маўрыньню, суседнічалі з праваламі — Марчэльлё Ліпі або Эктар Купэр.