Махамад Наджыбула

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Махамад Наджыбула (6 жніўня 1947, Гардэз — 27 верасьня 1996, Кабул) — аўганскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, дыплямат, начальнік Службы дзяржаўнай інфармацыі (ХАД) (1980—1986), генэральны сакратар ЦК НДПА (1986—1992), Старшыня Рэвалюцыйнай Рады (1986—1987) і прэзыдэнт Аўганістану (1987—1992). На пасадзе прэзыдэнта праводзіў палітыку «нацыянальнага замірэньня», спрыяў пераўтварэньню палітычнага і сацыяльнага жыцьця краіны. Праз тры гады пасьля вываду савецкіх войск з Аўганістану ў 1992 годзе ўрад Наджыбулы быў зьвергнуты ўзброенай апазыцыяй. У апошнія гады пражываў на тэрыторыі місіі ААН у Кабуле, пакуль у 1996 годзе не быў захоплены, а затым пакараны талібамі.