Менск (кампутарная гульня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Менск
Дата выпуску 1999
Апошняя вэрсія 2.71828… (2000)
Жанр Roguelike
Стваральнікі
Распрацоўнікі
  • Gildur
  • Morfin
  • Forion
Мова інтэрфэйсу беларуская мова
Тэхнічныя дэталі
Плятформы MS-DOS, Windows
Рэжым Адзінаасобная гульня
Носьбіт дыскета[d]
Сыстэмныя патрабаваньні
манітор, клявіятура, сыстэмны блёк
Кіраваньне клявіятура

«Менск» — беларускамоўная кампутарная гульня, створаная ў 1999 годзе распрацоўнікамі пад псэўданімамі Gildur, Morfin і Forion. Мэта гульні — разграміць гопніцкі клюб «Рэактар», а таксама забіць галоўнага фашыста Беларусі Бацьку.

Гульнявы працэс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларускі рокер Лявон вырашыў пазбавіць Менск ад скінгэдаў, гопнікаў, АМАПаўцаў ды іншай навалачы. Галоўнаму герою, каб зарабіць адзінкі досьведу й грошы, трэба забіваць ворагаў. Грошы патрэбны, каб набыць піва ў бары «Чэсны Ізя». Лявону неабходна піць піва, інакш ён памрэ ад страху (у гульні гэта азначаецца як «абясьпіўленьне арганізму»). У гопніцкім клюбе «Рэактар» трэба забіць дыджэя і пасьля ўсунуць у магнітафон артэфакт «Пашпарт грамадзяніна N.R.M.». Пасьля таго, як над клюбам залунае бел-чырвона-белы сьцяг, трэба забіць галоўнага ворага Беларусі Бацьку. Пасьля ягонага забойства гульня сканчаецца[1].

Для дасягненьня мэты патрэбны зброя, якая ў гульні прадстаўлена ад піўных бутэлек да бэнзапілы думэра, і артэфакты, аднім зь якіх зьяўляецца білет Беларускага патрыятычнага саюзу моладзі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Антон Тарас. Віртуальны Менск // Наша Ніва. — 19 ліпеня 1999. — № 15 (136). — С. 12.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]