Мнагакратная рыфма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мнагакра́тная ры́фма — рыфма, якая паўтараецца ў вершы пяць і больш разоў запар. Асабліва характэрная мнагакратная рыфма для ўсходняй паэзіі. Аднак сустракаецца яна і ў беларускай паэзіі, спалучаючы тыя радкі твора, у якіх разгорнутая адна вобразная думка. Напрыклад:

І мне наканаваны бой
З другімі і з самім сабой —
Бой з тупасьцю, як пень, тупой,
Бой з чэрствасьцю, як час, скупой,
Бой з крывадушнасьцю любой,
Бяскроўны, ды сьмяротны бой.
Бой нэрваў, сэрца перабой,
Калі нібы перад табой
Такі, як ты, ды не такі,
А пустазвоны-мастакі.
(А. Лойка «…І мне наканаваны бой»)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]