Момант інэрцыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Мо́мант інэ́рцыі — скалярная фізычная велічыня, якая характарызуе інэртнасьць цела ў вярчальным руху. Цела з большым момантам інэрцыі больш марудна зьмяняе хуткасьць свайго вярчэньня пад адным і тым жа ўзьдзеяньнем.

Паняцьце моманту інэрцыі для вярчальнага руху падобнае да паняцьця масы для паступальнага руху.

Момант інэрцыі матэрыяльнага пункта вызначаецца наступным чынам:

J = m r^2,

дзе m — маса пункта, r — ягоная адлегласьць ад восі вярчэньня.

Для сыстэмы, якая складаецца з мноства матэрыяльных пунктаў, момант інэрцыі вызначаецца як сума момантаў інэрцыі ўсіх яе пунктаў:

J = \sum_{i} m_i r_i^2

Для суцэльнага цела момант інэрцыі вызначаецца як аб’ёмны інтэграл:

J = \int \limits_{(V)} \rho r^2 dV,

дзе \rho — шчыльнасьць цела.

Commons-logo.svg  Момант інэрцыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў