Морыцбург (замак у Саксоніі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Замак
Замак Морыцбург
Краіна Нямеччына
Месцазнаходжаньне Морыцбург, Саксонія
Каардынаты 51°10′02″ пн. ш. 13°40′46″ у. д. / 51.16722° пн. ш. 13.67944° у. д. / 51.16722; 13.67944Каардынаты: 51°10′02″ пн. ш. 13°40′46″ у. д. / 51.16722° пн. ш. 13.67944° у. д. / 51.16722; 13.67944
Архітэктурны стыль рэнэсанс, цяпер — барока
Аўтар праекту Матэвуш Даніэль Пёпельман[d]
Заснавальнік Герцаг Морыц
Дата заснаваньня 1542
Будаваньне 15421546 гады
Статус культурны помнік[d]
Сайт Афіцыйны сайт
Замак Морыцбург на мапе Нямеччыны
Замак Морыцбург
Замак Морыцбург
Замак Морыцбург
Замак Морыцбург на Вікісховішчы

Замак Морыцбург (па-нямецку: Schloss Moritzburg) — былая загарадная рэзыдэнцыя саксонскіх курфюрстаў дому Вэтынаў, разьмешчаная ў гміне Морыцбург, у 14 км ад Дрэздэну.

Замак носіць імя курфюрста Морыца Саксонскага, які ў 1542—1546 гадах пабудаваў загарадны дом, дзе спачываў з прыдворнымі пасьля паляўнічых забаваў. У 1661—1671 гадах па праекце В. К. фон Кленгэльса да замка была прыбудаваная барочная капліца.

Курфюрст Аўгуст Моцны загадаў капітальна перабудаваць замак, прыстасаваўшы яго да густаў XVIII стагодзьдзя, што і было ажыцьцёўлена ў 1723—1733 гадах пад назіраньнем прыдворнага архітэктара М. Пёпэльмана. Пазьней угодзьдзі вакол замка ўпрыгожыліся вытанчанымі павільёнамі — такімі, як Фазанавая хатка (1769—1782).

У кінэматографе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замак Морыцбург быў адным з тых месцаў, дзе ў 1973 годзе здымаўся фільм «Тры гарэшкі для Папялушкі».