Моцарткугель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Моцартавы кулькі ад розных вытворцаў

Моцарткугель (па-нямецку: Mozartkugel, даслоўна Моцартава кулька) — кандытарскі выраб з шакаляду, фісташкавага гарэху, марцыпану й нугі. Быў створаны ў 1890 годзе зальцбурскім кандытарам Паўлям Фюрстам і названы ў гонар кампазытара Вольфганга Амадэя Моцарта. Першапачаткова называўся Mozart-Bonbon[1] (ад па-француску: Bonbon — цукерка).

Арыгінальныя Моцарткуглі дагэтуль вырабляюцца рукамі фірмай «Кандытарская Фюрста» ў Зальцбургу. Праз адсутнасьць аўтарскіх правоў, цукеркі пад такой назвай вырабляе таксама цэлы шэраг фірмаў у Аўстрыі й Нямеччыне.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Моцарткугельсховішча мультымэдыйных матэрыялаў