Мыла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кавалак мыла

Мы́ла — растваральная ў вадзе мыйная маса (кавалак або густая вадкасьць), якая атрымліваецца злучэньнем тлушчаў і лугу, якое выкарыстоўваецца альбо як касмэтычны сродак — для ачышчэньня і догляду за скурай (туалетнае мыла); альбо як сродак бытавой хіміі — мыйнага сродку (мыла гаспадарчае).

У апошнія гады мыла як касмэтычны прадукт масавага выкарыстаньня ўсё больш і больш выкарыстоўваецца ў вадкім выглядзе. Цьвёрдае мыла часта выкарыстоўваецца ў выглядзе аўтарскіх вырабаў.