Мюлюз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мюлюз
франц. Mulhouse
Герб Мюлюзу


Краіна: Францыя
Рэгіён: Гранд-Эст
Дэпартамэнт: Верхні Райн
Кіраўнік: Мішэль Люц[d]
Плошча:
  • 22,18 км²[1]
Насельніцтва:
Паштовы індэкс: 68100, 68200
Геаграфічныя каардынаты: 47°44′55″ пн. ш. 7°20′21″ у. д. / 47.74861° пн. ш. 7.33917° у. д. / 47.74861; 7.33917Каардынаты: 47°44′55″ пн. ш. 7°20′21″ у. д. / 47.74861° пн. ш. 7.33917° у. д. / 47.74861; 7.33917
Мюлюз на мапе Францыі
Мюлюз
Мюлюз
Мюлюз
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.mulhouse.fr/

Мюлюз (па-француску: Mulhouse, па-нямецку: MülhausenМюльгаўзэн) — горад у Францыі, найбуйнейшы горад дэпартамэнту Верхні Райн, у рэгіёне Гранд-Эст (да 1 студзеня 2016 у складзе рэгіёну Эльзас). Насельніцтва гораду складала 108 999 чалавек, паводле зьвестак на 2016 год.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад месьціцца на ўсходзе краіны, амаль на мяжы з Швайцарыяй і Нямеччынай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле легенды горад быў заснаваны ў 58 годзе да н. э., але першыя пісьмовыя згадкі пра Мюлюз датуюцца XII стагодзьдзем. Горад быў часткай паўднёвага эльзаскага графства Зундгаў у складзе Сьвятой Рымскай імпэрыі. З 1354 па 1515 гады Мюлюз быў часткай Дэкаполю, аб’яднаньня дзесяці вольных імпэрскіх гарадоў у Эльзасе. Горад далучыўся да Швайцарскай Канфэдэрацыі ў 1515 годзе, таму, калі ў 1648 годзе паводле Вэстфальскага пагадненьня ў Зундгаў быў далучаны да Францыі, горад застаўся анклявам у складзе Швайцарыі. Аднак паводле галасаваньня грамадзянаў гораду 4 студзеня 1798 году горад стаў часткай Францыі.

Пасьля перамогі Прусіі ў Франка-прускай вайне Мюлюз быў далучаны да Нямецкай імпэрыі, як частка тэрыторыі Эльзас-Лятарынгія, якая праіснавала з 1870 па 1918 гады. Горад быў на некаторы час заняты францускімі войскамі 8 жніўня 1914 году ў пачатку Першай сусьветнай вайны, але яны былі вымушаныя адступіць праз два дні пасьля бітвы пры Мюлюзе.

Разьвіцьцё гораду базавала ў асноўным спачатку на пашырэньні тэкстыльнай прамысловасьці, а затым на хімічнай прамысловасьці й машынабудаваньні, пачынаючы зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя. Мюлюз доўгі час называлі францускім Манчэстэрам.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя ўраджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]