Настаўніцкае таварыства Падкарпацкай Русі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Настаўніцкае таварыства Падкарпацкай Русі
рас. Учительское товарищество Подкарпатской Руси
Абрэвіятура НТПР
Наступнік Настаўніцкая грамада Падкарпацкай Русі
Дата ўтварэньня 1920
Дата спыненьня існаваньня 1938
Тып настаўніцкае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта увядзеньне расейскай мовы ў школах Закарпацьця
Штаб-кватэра Вужгарад
Месцазнаходжаньне Чэхаславаччына
Дзейнічае ў рэгіёнах Карпацкая Русь
Афіцыйныя мовы расейская
Старшыня Васіль Шпенік

Настаўніцкае таварыства Падкарпацкай Русімасквафільская арґанізацыя настаўнікаў на Закарпацьці, заснаванае ў 1920 годзе ва Ўжгарадзе.

Спачатку аб’ядноўвала й настаўнікаў народавецкага кірунку, якія ў 1930 годзе аддзяліліся й заснавалі ўкраінафільскую арґанізацыю «Настаўніцкая Грамада Падкарпацкай Русі». Дамагалася ўвядзеньня расейскае мовы ў школах Закарпацьця; выдавала часопіс «Народная Школа» (1921—1938).

Галоўныя дзеячы: Васіль Шпенік (першы старшыня), Міхаіл Васіленкаў, Павал Фёдар і інш.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Енциклопедія Українознавства : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; Гол. ред. проф., д-р В. Кубійович. — Париж; Нью-Йорк; Львів: «Молоде життя», 1991—2003.  (укр.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]