Ніка Эльвэдзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ніка Эльвэдзі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 верасьня 1996(1996-09-30)[1] (27 гадоў)
Рост 188 см
Вага 74 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца, абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Барусія Мёнхэнглядбах
Нумар 30
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2015
2015—
Цюрых
Барусія Мёнхэнглядбах
18 (1)
252 (14)
Зборныя
2016— Швайцарыя 50 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
21 лістапада 2023.

Ніка Эльвэдзі (па-нямецку: Nico Elvedi; нар. 30 верасьня 1996 году) — швайцарскі футбаліст, цэнтральны абаронца нямецкага клюбу «Барусія» зь Мёнхэнглядбаху і нацыянальнай зборнай Швайцарыі. Мае брата-блізьнюка Яна, які таксама зьяўляецца футбалістам.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўшыся ў Цюрыху, Эльвэдзі гадаваўся ў акадэміі мясцовага клюбу «Цюрых». Абаронца дэбютаваў у швайцарскай Супэрлізе 15 траўня 2014 году ў гасьцявым пераможным матчы супраць клюбу «Лязана», які скончыўся зь лікам 1:0, а сам гулец правёў поўны матч[2]. Не зважаючы на ня вельмі сталыя выступы на радзіме, Эльвэдзі далучыўся да «Барусіі» зь Мёнхэнглядбаху ў 2015 годзе за кошт трансфэру, памер выплаты за які склаў 4 мільёны эўра. У сваім першым сэзоне ў Нямеччыне Эльвэдзі правёў 21 матч у нацыянальным чэмпіянаце. У далейшым гульнявы ​​час швайцарца паступова павялічваўся, то бок у сэзоне 2017—2018 гадоў ён ужо правёў 36 матчаў ва ўсіх турнірах, зь іх 33 у чэмпіянаце. Менавіта ў сэзоне 2017—2018 гадоў Эльвэдзі ўпершныю адзначыўся галявым стрэлам за нямецкі клюб у Бундэсьлізе. Гэта здарылася падчас матчу супраць «Кёльну», а гэты гол стаў адзіным у сустрэчы.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эльвэдзі выступаў за розныя швайцарскія юнацкія і моладзевыя дружыны і дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Швайцарыі 28 траўня 2016 году ў матчу супраць зборнай Бэльгіі, дзе альпійцы трывалі паразу зь лікам 1:2[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]