Нікляс Кіркелёке

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нікляс Кіркелёке
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 сакавіка 1994(1994-03-26) (30 гадоў)
Пазыцыя гульнёвы
Клюбная інфармацыя
Клюб Райн-Нэкар Лёвэн
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2019
2019—
ГОГ
Райн-Нэкар Лёвэн
Нацыянальная зборная
2016— Мужчынская зборная Даніі па гандболе Данія

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Нікляс Кіркелёке (па-дацку: Niclas Kirkeløkke; нар. 26 сакавіка 1994 году) — дацкі гандбаліст нямецкага клюбу «Райн-Нэкар Лёвэн» і нацыянальнай зборнай Даніі. Гуляе на пазыцыі правага гульнёвага гульца. Маці і цётка Нікляса таксама гулялі ў гандбол, таксама як і ягоная сястра.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2006 годзе далучыўся да клюбу ГОГ. Дэбютаваў у галоўнай мужчынскай камандзе клюбу ўлетку 2012 году, на той час клюб спабонічаў у другімі дывізіёне чэмпіянату Даніі[1]. Паводле вынікаў сэзону ГОГ трапіў галоўнай гандбольнай лігі краіны[2]. У лістападзе 2018 году датчанін склаў двухгадовую працоўную дамову зь нямецкім клюбам «Райн-Нэкар Лёвэн», паводле якой выступы за клюб Бундэсьлігі мусіў пачаць зь лета 2019 году[3]. У сьнежні 2021 году падоўжыў кантракт да сканчэньня сэзону 2023—2024 гадоў[4]. Сэзон 2024—2025 гадоў пачне гуляць за «Фленсбург-Гандэвіт», зь якім умовіўся на трохгадовы кантракт[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]