Олівэр Капанэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Олівэр Капанэн
Рост 186 см[1]
Пазыцыя цэнтральны нападнік, нападнік
Грамадзянства
Дата нараджэньня 29 ліпеня 2003(2003-07-29)[2] (20 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Тымра
Выступаў за
Драфт НХЛ 64, 2021
Манрэаль Канадыенз
Гульнявая кар’ера 2021 — цяпер

Олівэр Капанэн (па-фінску: Oliver Kapanen; нар. 29 ліпеня 2003 году) — фінскі хакеіст, цэнтральны нападнік швэдзкага клюбу «Тымра». Паходзіць з хакейнай сям’і, то бок ягоны дзед Хану Капанэн быў прафэсійным хакеістам, гэтак жа як ягоны бацька Кіма Капанэн і стрыечныя браты Каспэры і Конста Капанэны[3].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сэзоне 2020—2021 гадоў Капанэн склаў прафэсійны кантракт з клюбам «Калпа». Тым ня менш, ён амаль увесь першы сэзон адгуляў у камандзе да 20 гадоў. У сакавіку 2021 году быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Кіека-Поят», дзе атрымаў дазвол на выкарыстаньне нумару 9, які быў выведзены з каманды да гэтага на знак гонару, што пад гэтым нумарам колеры клюбу калісьці абараняў Хану Капанэн, то бок дзед гульца. Улетку 2021 году на драфце НХЛ быў абраны клюбам «Манрэаль Канадыенз» у другім раўндзе пад агульным 64-м нумарам[4]. Дэбютаваў у найвышэйшай лізе Фінляндыі ў складзе «Калпы» 10 верасьня 2021 году ў гасьцявым матчы супраць «Юкурыт». У тым жа матчы ў складзе «Калпы» дэбютаваў ягоны стрыечны брат Конста Капанэн[5]. Сваю першую шайбу закінуў у сёмай гульні за клюб 23 кастрычніка ў матчы супраць «Ільвэс Тампэрэ». Добра згуляў у сэзоне 2022—2023 году, зарабіўшы 27 пунктаў у 55 матчах рэгулярнага сэзону. У сьнежні 2022 году падоўжыў угоду з клюбам яшчэ на год. У першай палове траўня 2024 году склаў працоўную ўгоду тэрмінам на два гады з швэдзкім клюбам «Тымра»[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]