Павал Волах

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Павал Васільевіч Волах[1] нарадзіўся ў 1912 г. у г. Энгельсе Саратаўскае вобласьці. У органах пракуратуры службу пачаў у кастрычніку 1933 г. на пасадзе сьледчага Ілавацкага раёна Сталінградзкае вобласьці. У 1934—1936 г.г. служыў у РСЧА. У час з 1936 па 1946 г.г. рабіў у пракуратуры Саратаўскае вобласьці — памочнікам пракурора г. Энгельса, пракурорам Чырвонаармейскага раёна, начальнікам аддзела па наглядзе за міліцыяю і месцамі зьняволеньня аўтаномнае рэспублікі. У час Вялікай Айчыннай вайны П. Волах рабіў на пасадзе пракурор Прыволскага раёну, у 1944—1946 г.г. — начальнік сьледчага аддзела пракуратуры Саратаўскае вобласьці. У час з 1946 г. па люты 1960 г. займаў пасады намесьніка пракурора Бабруйскае і пракурора Маладэчанскае абласьцей. У лютым 1960 г. прызначаны пракурорам Гарадзенскае вобласьці. На гэтае пасадзе рабіў да дня сьмерці ў лютым 1972 г.

Пахаваны ў м. Горадня.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

П. Волах узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга і «Знак Пашаны», мэдалямі «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-45 г.г., «За доблесную працу. Для ўшанаваньня 100-годзьдзя з дня нараджэньня У. І. Леніна».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]