Палацава-паркавы комплекс Бішэўскіх (Лынтупы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы комплекс Бішэўскіх
Палац Бішэўскіх
Палац Бішэўскіх
Краіна Беларусь
Мястэчка Лынтупы
Каардынаты 55°03′08″ пн. ш. 26°18′25″ у. д. / 55.05222° пн. ш. 26.30694° у. д. / 55.05222; 26.30694Каардынаты: 55°03′08″ пн. ш. 26°18′25″ у. д. / 55.05222° пн. ш. 26.30694° у. д. / 55.05222; 26.30694
Архітэктурны стыль нэарэнэсанс
Аўтар праекту Тадэвуш Раствароўскі[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Палацава-паркавы комплекс Бішэўскіх на мапе Беларусі
Палацава-паркавы комплекс Бішэўскіх
Палацава-паркавы комплекс Бішэўскіх
Палацава-паркавы комплекс Бішэўскіх
Палацава-паркавы комплекс Бішэўскіх на Вікісховішчы

Пала́цава-па́ркавы ко́мплекс Бішэ́ўскіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва пачатку XX ст. у Лынтупах. Знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне мястэчка, на беразе ракі Лынтупкі. Твор архітэктуры нэарэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс падзяляецца на дзьве зоны. Парадная зона перад палацам (цэнтар комплексу) улучае партэр, мураваны аркавы мост, капліцу, службовы флігель і бровар. За палацам і ставам разьмяшчаецца выцягнутая папярочнай восьсю гаспадарчая зона.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сядзіба ў Лынтупах пачала фармавацца ў канцы XVIII ст., калі яна знаходзілася ў валоданьні Гільзенаў. У 1907 годзе Юзэф Бішэўскі збудаваў мураваны палац.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палац — помнік архітэктуры нэарэнэсансу. У асымэтрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі дамінуе 3-ярусная чацьверыковая вежа. Насычаная архітэктарская плястыка ўлучае канелаваныя калёны, пілястры, анты, рустоўку, ракавіны, атык з балюстрадай ды іншае. Плян будынка калідорны.

Сярод гаспадарчых пабудоваў вылучаецца вежа-вяндлярня з машыкулямі і вокнамі-байніцамі ў рэтраспэктыўна-замкавым стылі.

Парк[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Парк пэйзажна-рэгулярнага тыпу (плошча 6 га). Насаджэньні групуюцца пэрымэтрам чатырох ставоў і каналаў паміж імі на рацэ Лынтупцы. Галоўны прастакутны выцягнуты папярочнай восьсю стаў выдзяляецца каля палаца гранітнай набярэжнай з сходамі (набярэжная мела дэкаратыўную скульптуру). У парку растуць клён серабрысты, елка блакітная, арэх шэры, лістоўніца эўрапэйская, піхта сыбірская ды іншае[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 268.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000874