Палеанталёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Палеанталёгія (па-старажытнагрэцку: Παλαιοντολογία) — навука аб выкапнёвых парэштках расьлінаў і жывёлаў, якая спрабуе рэканструяваць па знойдзеных парэштках іх зьнешні выгляд, біялягічныя асаблівасьці, спосабы харчаваньня, размнажэньня і г. д., а таксама аднавіць на аснове гэтых зьвестак ход біялягічнай эвалюцыі. Палеантолягі дасьледуюць не толькі ўласна парэшткі жывёлаў і расьлінаў, але і іх скамянелыя сляды, адкінутыя абалонкі, тафацэнозы і іншыя сьведчаньні іх існаваньня. У палеанталёгіі таксама выкарыстоўваюцца мэтады палеаэкалёгіі і палеакліматалёгіі з мэтай прайграваньня асяродзьдзя жыцьцядзейнасьці арганізмаў, супастаўленьня сучаснага асяродзьдзя пражываньня арганізмаў, здагадкі месцапражываньняў вымерлых і г. д.