Панамскі мэтрапалітэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Панамскі мэтрапалітэн
Лягатып
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне горад Панама, Панама
Пачатак працы 5 красавіка 2014
Лініі 1 лінія
Даўжыня: 15,8 км
Колькасьць станцыяў 14
Пасажырапаток на дзень 200 тыс. (2015)
Схема мэтрапалітэну
Схема лініяў Панамскага мэтрапалітэну

Пана́мскі мэтрапалітэ́н (па-гішпанску: Metro de Panamá) — адзін зь відаў гарадзкога транспарту ў горадзе Панама. Гэта адзіная сыстэма мэтрапалітэну ў краіне Панама і ў Цэнтральнай Амэрыцы. Будаўніцтва першае чаргі завяршылася за 38 месяцаў. Агульны кошт працы па будаўніцтве мэтро і пастаўкі рухомага саставу склалі 1,8 млрд даляраў. На дзень адкрыцьця — 5 красавіка 2014 году — даўжыня першай лініі склала 13,7 км з 13 станцыямі (зь іх 8 падземных, 5 надземныя на эстакадзе)[1]. Па стане на 2016 год сыстэма налічвае 14 станцыяў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ В столице Панамы открылся метрополитен (рас.) Сайт о Минском метрополитене Праверана 9 красавіка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]