Пан Гі Мун

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пан Гі Мун
8-ы Гэнэральны сакратар ААН
1 чэрвеня 2007 — цяперашні час
Папярэднік: Кофі Анан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 чэрвеня 1944
Сьцяг Паўднёвай Карэі Імсан, Паўднёвая Карэя
Партыя:
Сужэнец: Ю Сун Тайк
Адукацыя:
Узнагароды:

Пан Гі Мун (па-карэйску: 반기문, нарадзіўся 13 чэрвеня 1944 году) — восьмы генэральны сакратар ААН. Абраны генэральным сакратаром 14 кастрычніка 2006, 1 студзеня 2007 зьмяніў на гэтым пасту Кофі Анана. Міністар замежных справаў і гандлю Паўднёвай Карэі з студзеня 2004 году.

Дыплём бакаляўра міжнародных адносін Сэульскага нацыянальнага ўнівэрсытэта 1970 году. Магістар дзяржаўнага кіраваньня Школы кіраваньня Джона Кэнэдзі Гарвардзкага ўнівэрсытэта 1985.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 сьнежня 2006 Пан Гі Мун прыняў прысягу кіраўніка ААН. Ён заявіў на цырымоніі, што адной з сваіх прыярытэтных задачаў лічыць «адраджэньне даверу да сакратарыята ААН» і «усталяваньне найвысокіх этычных стандартаў». Пан Гі Мун выказаў гатоўнасьць стаць «гарманізатарам» і «будаўніком мастоў», каб пераадолець раскол у ААН паміж багатымі і беднымі чальцамі арганізацыі, які замінае правядзеньню яе рэформы.

Уступіў на пост генэральнага сакратара 1 студзеня 2007.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пан Гі Мун двойчы ўзнагароджаны паўднёвакарэйскім ордэнам «За заслугі» у 1975 і 1986 гг. Ён таксама мае ўзнагароды Аўстрыі, Бразыліі і ЗША.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пан Гі Мунсховішча мультымэдыйных матэрыялаў