Партал:Асобы/Абраны артыкул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фрыдрых Шылер
Фрыдрых Шылер

Ё́ган Кры́стаф Фры́дрых фон Шы́лер (па-нямецку: Johann Christoph Friedrich von Schiller) (*10 лістапада 1759 г., Марбах-на-Нэкары, Нямеччына — †9 траўня 1805 г., Ваймар, Нямеччына) — нямецкі паэт, філёзаф, гісторык і драматург, прадстаўнік рамантычнага кірунку ў літаратуры. Увайшоў у гісторыю сусьветнае літаратуры як палымяны абаронца чалавечае асобы. Цягам часу апошніх сямнаццаці гадоў яго жыцьця (1788—1805), Шылер сябраваў з ужо вядомым і ўплывовым Ёганам Вольфґанґам Ґётэ, зь якім ён абмяркоўваў пытаньні па эстэтыцы і натхняў Ґётэ на заканчэньне яго твораў, пакінутых у чарнавым варыянце. Гэты пэрыяд сяброўства двух паэтаў і іхнае літаратуразнаўчае палемікі ўвайшоў у нямецкую літаратуру пад назвай ваймарскі клясыцызм…:::::::::::::::: чытаць далей