Прапойскае паўстаньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прапойскае паўстаньне
Дата: 1919 — 1920
Месца: Прапойск і ваколіцы
Вынік: Паўстанцы разьбітыя
Супернікі
Сьцяг Беларусі ПаўстанцыСьцяг Расеі РСФСР

Прапойскае паўстаньне — антыбальшавіцкае паўстаньне, якое ахапіла большую частку тэрыторыі Прапойскага раёну.

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўнай прычынай паўстаньня быў пратэст супраць палітыкі ваеннага камунізму і гвалтоўных рэквізыцыў харчаваньня, а таксама нацыянальны ўціск. У пачатку 1919 г. рашэньнем бальшавіцкіх уладаў Віцебская, Смаленская, Магілёўская губэрні былі вылучаныя з БССР і далучаныя да РСФСР. На гэтай тэрыторыі з боку мясцовага партыйнага і савецкага кіраўніцтва панавалі антыбеларускія настроі.

Хада паўстаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўстаньне ахапіла тэрыторыю Прапойскага местачковага, Васькаўскага, Ржаўскага, Кульшыцкага, Іванішчавіцкага, Чэрнякоўскага, Гайшынскага, Гіжэнскага сельсаветаў. Паўстаньне мела свой штаб, які знаходзіўся ў вёсцы Жалезенцы Іванішчавіцкага сельсавету.

Паводле савецкіх архіўных дакумэнтаў, паўстанцы «убівалі чырвонаармейцаў, адбіралі абмундзіраваньне і снараджэньне», але не наносілі ніякай шкоды мірнаму насельніцтву. Кіраваў паўстаньнем, паводле адной вэрсіі, Аляксандар Вазіла, рэвалюцыянэр з 1908 году, паэт. Выступленбні працягваліся да 1921 году, а ў Чэрняхоўскім, Іванішчавіцкім сельскіх саветах да 1929 году.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]